Для мінчукоў увялі новыя фіксаваныя тарыфы на ЖКГ

Для мінчукоў увялі новыя фіксаваныя тарыфы на ЖКГ

У Мінску прызначаныя з улікам індэксацыі новыя фіксаваныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва, якія субсідуюцца дзяржавай. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама №3085 ад 16 лістапада 2015 года з'явілася сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Як інфармуе БЕЛТА, фіксаваныя тарыфы на ЖКГ павысіліся ў параўнанні з тымі, якія Мінгарвыканкам зацвердзіў 19 сакавіка 2015 года. Так, тарыф (без падатку на даданую вартасць) на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома ў месяц складае 994,9 за 1 кв.м агульнай плошчы (было 958,5 руб.); на водазабеспячэнне — 1508,2 руб. за 1 куб.м (было 1453 руб.); водаадвядзенне (каналізацыя) — 1007 руб. за 1 куб.м (было 970,1 руб.); карыстанне ліфтам з аднаго пражываючага ў месяц — 6911 руб. (было 6658 руб.). Павышэнне тарыфаў склала каля 4%.

Рашэнне набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Акрамя таго Мінгарвыканкам сваёй пастановай зацвердзіў нарматывы субсідавання на пакрыццё часткі выдаткаў па прадастаўленні жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву, якое пражывае ў ведамасным жыллёвым фондзе.

Фота: kprf27.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі