"Для нармалізацыі абстаноўкі" — АДКБ накіруе ў Казахстан міратворчыя сілы

Сітуацыя ў Казахстане застаецца напружанай​ / sputnik.kg
Сітуацыя ў Казахстане застаецца напружанай​ / sputnik.kg

АДКБ накіруе ў Казахстан міратворчыя сілы, пра гэта гаворыцца ў заяве прэм'ер-міністра Арменіі Ніколы Пашыняна. У цяперашні час ён узначальвае Савет калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Тэкст заявы з'явіўся на старонцы Пашыняна ў Facebook і на сайце прэзідэнта Расіі.

У заяве гаворыцца, што ў сувязі са зваротам прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева і з прычыны пагрозы нацыянальнай бяспецы краіны, "выкліканай у тым ліку ўмяшаннем звонку", было прынятае рашэнне накіраваць у Казахстан міратворчыя сілы АДКБ. Перад міратворцамі ставіцца мэта "стабілізацыі і нармалізацыі абстаноўкі".

Нагадаем, у цяперашні час у АДКБ уваходзіць і Беларусь, а таксама Арменія, Казахстан, Кіргізія, Расія і Таджыкістан.

Тым часам інфармацыя з Казахстана паступае ўрыўкамі: у краіне па-ранейшаму назіраюцца праблемы з сувяззю і доступам у інтэрнэт. Расійскія СМІ паведамляюць, што на плошчы перад мэрыяй у Алматы раніцай у чацвер было чуваць інтэнсіўную перастрэлку.

"На плошчу прыбылі войскі, пачалі аперацыю па "зачыстцы" завадатараў беспарадкаў. Ідзе інтэнсіўная страляніна",перадае карэспандэнт ТАСС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі