Днямі Мінск цалкам перавядуць на артэзіянскую ваду
Мінскія ўлады абяцалі, што такім чынам вырашыцца праблема якасці пітной вады
Днямі Мінск цалкам перавядуць на артэзіянскую ваду. Для гэтага неўзабаве ўвядуць у эксплуатацыю некалькі дзясяткаў артэзіянскіх свідравін. Пра гэта ў аўторак паведаміў Аляксандр Лукашэнка.
Пра тое, што жыхары заходніх раёнаў сталіцы змогуць піць артэзіянскую ваду ў 2025-м, было заяўлена яшчэ ў 2018 годзе. Мінскія ўлады абяцалі, што такім чынам вырашыцца праблема якасці пітной вады ў Фрунзенскім і часткова ў Маскоўскім раёне (найбуйнейшая праблема адбылася там у чэрвені 2020-га).
"Мы адкапалі 90 свідравін для таго, каб цалкам Мінск забяспечыць чыстай вадой", — расказаў Лукашэнка. На сённяшні дзень Мінск спажывае больш за 400 тысяч кубаметраў вады ў суткі. У бліжэйшы час будзе забяспечана 120-130 тысяч куб. м. з падземных крыніц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.