Домрачава і Б'ёрндален паўдзельнічаюць у каляднай гонцы ў Германіі
Сямейная пара біятланістаў Дар'я Домрачава і Уле-Эйнар Б'ёрндален паўдзельнічаюць у каляднай гонцы ў нямецкім Гельзенкірхене. Пра гэта беларуска напісала ў сацсетках.
"Рада паведаміць пра наш з Уле ўдзел у каляднай гонцы сёлета! З нецярплівасцю чакаем сустрэчы з вялізнай кампаніяй біятлонных заўзятараў і з нецярплівасцю чакаем гэты старт на выдатнай арэне", — заявіла Домрачава.
Біятлонная калядная гонка пройдзе 29 снежня на стадыёне футбольнага клуба "Шальке 04". Гэтае камерцыйнае мерапрыемства праходзіць у фармаце асабістай змяшанай эстафеты. Сама гонка складаецца з двух этапаў — эстафет і пасьюта.