Дональд Трамп адмяніў пошліны на шатландскі віскі
Дональд Трамп / Getty Images
Дональд Трамп адмяніў пошліны на шатландскі віскі. Урады Вялікабрытаніі і ЗША не маглі пра гэта дамовіцца месяцамі, але дапамог візіт караля Карла III у Вашынгтон.
"Кароль і каралева заахвоцілі мяне зрабіць тое, чаго ніхто іншы не мог дамагчыся, і пры гэтым амаль нават не папрасілі пра гэта", — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth.
Праз уведзеныя Трампам пошліны гандаль віскі і бурбонам паміж Шатландыяй і штатам Кентукі (асноўны пакупнік) прыкметна скараціўся. Шатландскі ўрад ацэньваў страты ў мільёны долараў штомесяц.
У Букінгемскім палацы падзякавалі Трампа і дадалі, што кароль "падымае келіх" за амерыканскага прэзідэнта.
Візіт караля і каралевы ў ЗША праходзіць на фоне прыкметнага пахаладання паміж Трампам і брытанскім прэм'ерам Кірам Стармерам. Канфлікт паміж Вашынгтонам і Лонданам пачаўся на фоне адказу брытанскага ўраду дапамагаць у вайне супраць Ірана, пасля чаго Трамп назваў Стармера "няўдачнікам".