Дональд Трамп падпісаў новы ўказ аб мігрантах

Дональд Трамп падпісаў новы ўказ аб мігрантах

Дональд Трамп падпісаў новы ўказ аб мігрантах. Ён на 90 дзён прыпыняе ўезд у ЗША грамадзян шасці краін, у якіх пераважна мусульманскае насельніцтва — Ірана, Емена, Лівіі, Сірыі, Самалі і Судана. У новым "чорным спісе" ўжо няма Ірака, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Папярэдні ўказ прэзідэнта Злучаных Штатаў быў заблакаваны федэральным судом.

Візы ці дазволы на часовае пражыванне ў ЗША, якія ўжо выдадзеныя, не будуць ануляваныя, іх уладальнікам дазволяць уехаць у краіну ці застацца там, калі яны ўжо прыехалі. Праграму прыёму бежанцаў у ЗША прыпыняць на 120 дзён. У новай версіі ўказа няма згадкі пра поўную забарону на прыём сірыйскіх бежанцаў.

Указ Трампа набывае сілу 16 сакавіка.

Дональд Трамп падпісаў новы ўказ аб мігрантах
Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі