Дональд Трамп забараніў прымаць у армію ЗША трансгендэраў

Дональд Трамп забараніў прымаць у армію ЗША трансгендэраў

Дональд Трамп забараніў прымаць трансгендэраў у армію Злучаных Штатаў. Амерыканскі прэзідэнт падпісаў адпаведны мемарандум і матываваў рашэнне тым, што медыцынскае абслугоўванне такога кантынгенту каштуе занадта дорага. Лёс трансгендэраў, якія ўжо служаць ва ўзброеных сілах ЗША, Трамп пакінуў на разгляд Пентагону.

Трансгендэраў пачалі прымаць у армію па распараджэнні папярэдняга прэзідэнта Барака Абамы.

У дырэктыве Трампа таксама забараняецца фінансаваць любыя працэдуры, звязаныя з пераменай полу вайскоўцаў, за выключэннем ужо распачатых, але на дадзены момант не завершаных.

Паводле ацэнак статэгічнага даследчага цэнтру RAND, у складзе ўзброеных сіл ЗША стужаць ад 2 да 11 тысяч трансгендэраў. Арганізацыя падлічыла, што іх медабслугоўванне за 2016 год павысіла штогадовыя выдаткі Пентагона на медыцыну не болей як на 0,13% — гэта каля 8,4 мільёна долараў.

Прадстаўнікі амерыканскай ЛГБТ-супольнасці ўжо назвалі гэтае рашэнне “чысткай”, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі