Другі месяц запар у Беларусі фіксуюць дэфляцыю

Белстат заяўляе, што ў Беларусі другі месяц запар — дэфляцыя / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Белстат заяўляе, што ў Беларусі другі месяц запар — дэфляцыя / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

У лістападзе ў Беларусі зафіксаваная дэфляцыя, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў мінулым месяцы знізіліся на 1,1% у параўнанні з кастрычнікам. Ад пачатку года цэны выраслі на 12,4%, а ў параўнанні з лістападам 2021-га — на 13,3%.

За сёлетні лістапад цэны на харчовыя тавары знізіліся на 0,6%, на нехарчовыя — на 2,2%. Цэны на паслугі ў мінулым месяцы паменшалі на 0,4%.

Паводле афіцыйных звестак, дэфляцыя ў Беларусі фіксуецца другі месяц запар. У кастрычніку цэны на тавары і паслугі знізіліся на 1% у параўнанні з вераснем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі