Дрыфтара з плошчы Перамогі будуць судзіць у Партызанскім судзе Мінска

Дрыфтара з плошчы Перамогі будуць судзіць у Партызанскім судзе Мінска

Пракуратура накіравала ў суд Партызанскага раёна Мінска крымінальную справа на мінчука, які зладзіў дрыфт каля манумента Перамогі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла старшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Наталля Касач.

Здарэнне адбылося ў ноч на 29 лістапада 2016 года. 27-гадовы мужчына на аўтамабілі Mercedes-Benz S300 заехаў на пляцоўку каля помніка і ў кіраваным заносе зрабіў там не менш за тры кругі вакол сваёй восі. Праваахоўнікі адзначаюць, што гэтыя дзеянні былі ўчыненыя "з хуліганскіх памкненняў, з выключным цынізмам і відавочнай непавагай да грамадства". На месцы здарэння яго заспеў нарад міліцыі і запатрабаваў спыніцца. Мінчук паспрабаваў уцячы ад міліцыянтаў, але ўсё ж яго злавілі.

Яму выставілі абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — хуліганства і здзек з асабліва каштоўнай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Па першым абвінавачанні яму пагражаюць грамадскія работы, або штрафу, або да двух гадоў папраўчых работ, або арышт, або да двух гадоў абмежавання волі, або да трох гадоў пазбаўлення волі. Па другім абвінавачанні — штраф, або арышт, або да трох гадоў абмежавання волі, або такі ж тэрмін пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі