Два наркаманы ў Мінску купілі ў абменніках больш за 1 млн долараў

Супрацоўнікі АБЭЗ Кастрычніцкага РУУС Мінска і пракуратуры раёна выявілі, што за пяць месяцаў ілжэпрадпрымальніцкай дзейнасці два мінчукі купілі у банках за 1 млн 200 тысяч долараў. Шкода дзяржаве за нявыплату падаткаў ацэньваецца ў 3,4 млрд рублёў. 

Як паведамляе БелаПАН, гаворка ідзе пра двух нарказалежных братоў. Яны зарэгістраваліся ў Мінгарвыканкаме як індывідуальныя прадпрымальнікі. Меркавалася, што яны будуць займацца аптовым гандлем будаўнічымі матэрыяламі. 

Аднак насамрэч ніякага гандлёю яны не вялі. Браты атрымоўвалі наяўныя рублі і абменьвалі іх на амерыканскія долары. Такія паслугі яны аказвалі іншым прадпрымальнікам. Следства гаворыць пра такую дзейнасць з кастрычніка 2012 года па люты 2013-га. За адзін раз браты маглі абмяняць у банку 15-20 тысяч долараў ЗША, а за адзін тыдзень маглі правесці дзве-тры такія абменныя аперацыі. Разавая "падзяка" самім ілжэпрадпрымальнікам складала 200-300 тысяч рублёў. 

На братоў-наркаманаў пачалі крымінальную справу за ілжэпрадпрымальніцтва, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры. Ім пагражае пазбаўленне волі ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі. 

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі