Двор Новага замка ў Гродне высцелілі гістарычнымі дыванамі і посцілкамі (фота)
У двары Новага замка ў Гродне 8 жніўня выклалі сушыць дываны, посцілкі і частку адзення з фондаў мясцовага гісторыка-археалагічнага музея, паведамляе hrodna.life.
Многія з гэтых рэчаў паходзяць з сярэдзіны ХІХ — першай паловы ХХ стагоддзя. Яны трапілі ў музей ад жыхароў Гродна і навакольных вёсак на працягу мінулых дзесяцігоддзяў.
Прасушка тэкстыльных экспанатаў — штогадовая працэдура, неабходная для лепшага захоўвання экспанатаў у музейных фондах.