Двух анархістаў у Мінску асудзілі на 15 сутак

У Мінску асудзілі двух удзельнікаў анархісцкага руху — хлопца і дзяўчыну. Пра гэта паведамляе сайт анархістаў abc-belarus.org.

Абоіх абвінавацілі ў непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі, а таксама ва ўдзеле ў акцыі анархістаў 16 студзеня. Нагадаем, што тады анархісты зладзілі акцыю салідарнасці з арыштаванымі на панк-канцэрце 10 студзеня ў клубе "Піраты".

Паведамляецца, што суд прызнаў абоіх вінаватымі ў непадпарадкаванні міліцыі.

Таксама паведамляецца, што 21 студзеня на працы быў затрыманы яшчэ адзін актывіст, якога раней ужо затрымлівалі за пікет супраць павышэння падаткаў. Верагодна, суд над ім таксама пройдзе сёння.

АМАП сарваў панк-канцэрт у мінскім клубе

Фота — abc-belarus.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі