Дыктар аб’явіў хвіліну маўчання ў памяць пра футбаліста, які быў на полі (відэа)
Дыктар аб’явіў хвіліну маўчання ў памяць пра футбаліста, які быў на полі. Здарэнне адбылося ў Калумбіі перад матчам кубка Лібертадорэс, у якім сустракаліся клубы “Санта-Фе” і “Сантас”.
Дыктар назваў няправільнае імя памерлага ад раку футбаліста. “Спадарыні і спадары. Просім ушанаваць хвілінай маўчання памяць Рыкарда Аліўеры, гульца “Сантаса”, — сказаў ён. Пасля гэтага пачуліся гукі жалобнага маршу. Як піша сайт meduza.io, згаданы Аліўера, на шчасце, не пачуў сваё імя. Відаць, гэтую памылку не заўважылі і іншыя прысутныя. Насамрэч дыктар мусіў назваць імя былога футбаліста Алешандрэ дэ Карвальё Канекі.
Што да футбольнага матчу, дык ён скончыўся нулявой нічыёй.