"Дынама-Мінск" на выездзе прайграла ніжагародскаму "Тарпеда" — 1:2
Хакеісты мінскага "Дынама" 8 верасня прайгралі чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ, які праводзілі ў гасцях у "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада. Гульня скончылася з лікам 2:1 (1:0, 1:1, 0:0) на карысць гаспадароў.
Лік на 18-й хвіліне адкрыў тарпедавец Рэнат Мамашаў, але на 22-й хвіліне Яўген Кавыршын здолеў зраўнаць яго. Праўда, парытэт захоўваўся нядоўга: на 33-й хвіліне Уладзімір Галузін зноў вывеў "Тарпеда" наперад.
Гэта сёмы матч, які "Дынама-Мінск" прайграе ад пачатку сезона. Адзіны матч, які яны выйгралі, — у хакейнага клуба "Сочы" (4:2).