Дырэктар каледжа ў Бабруйску прымушаў вучняў працаваць на сваім лецішчы

Дырэктар каледжа ў Бабруйску прымушаў вучняў працаваць на сваім лецішчы

У Бабруйску на дырэктара аднаго з прафесійна-тэхнічных каледжаў пачалі крымінальную справу. Прычынай стала тое, што ён прымушаў вучняў працаваць на сваім лецішчы, перадае БЕЛТА звесткі Генеральнай пракуратуры.

Факты злоўжывання службовым становішчам выявіла праверка, праведзеная бабруйскай міліцыяй.

Па звестках праваахоўнікаў, дырэктар каледжа ў кастрычніку 2013-га і ў чэрвені 2014 года прыцягваў шэсць навучэнцаў каледжа, а таксама майстра вытворчага навучання да ўстаноўкі агароджы на сваім дачным участку і пагрузачна-разгрузачных работ у вучэбны час. Пры гэтым у журнале ўліку наведванняў не рабіліся адзнакі, што маладыя людзі не прысутнічалі на занятках у гэтыя дні. Таксама дырэктар каледжа неаднаразова вазіў на службовым транспарце будаўнічыя матэрыялы на сваё лецішча. Неабходныя для перавозкі грузу дакументы ён не афармляў.

Таксама праваахоўнікі высветлілі, што ў складзе экзаменацыйнай камісіі дырэктар зацвердзіў выдачу дыплома аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі вучню, які знаходзіўся пад вартай за злачынства, не выканаў кваліфікацыйную працу і не быў дапушчаны да здачы экзамену.

На дырэктара каледжа пачалі крымінальную справу за падбухторванне да перавышэння ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Фота: pro.tonkosti.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі