Дырэктарка турфірмы прайграла грошы кліентаў на стаўках

Дырэктарка турфірмы прайграла грошы кліентаў на стаўках

31-гадовая дырэктарка турфірмы з Гродна прайграла грошы кліентаў ў стаўках на спорт, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Сёлета ў красавіку жанчына зарэгістравала таварыства з абмежаванай адказнасцю па аказанні паслуг у сферы адпачынку. Пэўны час яе турфірма працавала, не парушаючы закон. Аданк да чэрвеня ў гродзенкі сабраліся асабістыя пазыкі. Яна вырашыла паправіць сітуацыю гршыма кліентаў, якія ўклалі грошы ў пуцёўкі. Дзяўчына ўзяла з касы каля 25 тысяч рублёў і зрабіла некалькі ставак на тэніс. Аднак стаўкі не апраўдаліся, а сродкаў кампенсаваць чарговы фінансавы прабел не было. Тым часам у міліцыю звярнуліся падманутыя кліенты: у іх на руках былі выдадзеныя турфірмай дакументы, але ў запланаваны адпачынак яны так і не змаглі выехаць.

На гродзенку пачалі крымінальную справу. Цяпер пацярпелымі праходзяць пяць чалавек. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі