Дзе патусіць на выхадных 12-14 ліпеня, раіць Юрый Зісер
Стваральнік партала TUT.BY складае адукацыйна-пазнавальны графік мерапрыемстваў на бліжэйшы week-end.
Еўрарадыё злавіла Юрыя Зісера на лецішчы. Нягледзячы на марудны інтэрнэт і адпачынак, мы ўсё ж прымушаем стваральніка TUT.BY прабегчыся па афішы ўласнага партала і адабраць найцікавейшыя падзеі. Юрый прызнаецца, што вельмі любіць слухаць класічную музыку і джаз. Яго часта можна сустрэць у Філармоніі. На жаль, бліжэйшы week-end такога паходу не прадугледжвае. Даводзіцца выкручвацца з таго што ёсць.
Раіць схадзіць |
Не раіць |
||
Кіно |
"Вазніца"/Körkarlen |
11 ліпеня, чацвер: Мемарыяльны музей-майстэрня З.І.Азгура (Open-air фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі "Кинемо") Рэжысёр Віктар Шострам (1921г.) Акампанемент: гурт "Five-storey ensemble" Пачатак: 21.00 Квіткі: 15 тыс. Даведкі: (29)3800633, (29)2909383, (29)2947301 |
Камедыі ды баевікі, што цяпер паказваюць у кінатэатрах |
Open-air фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі "Кинемо" |
18 ліпеня (праз тыдзень) "Антракт"/Entracte (рэжысёр Рэне Клер, 1924) Акампанемент: Five-storey ensemble "Ракавіна і святар"/La coquille et le clergyman (рэжысёр Жэрмэна Дзюлак, 1928) Акампанемент: "Князь Мышкин" "Марская зорка"/L'etoile de mer (рэжысёр Ман Рэй, 1928) Акампанемент: Fratrez "Пакінь мяне ў спакоі"/Emak Bakia (рэжысёр Ман Рэй, 1926) Акампанемент: Віктар Сямашка |
||
Вечарыны |
After-party праекта "Холостяки" |
14 ліпеня, нядзеля: Казіно ''Вікторыя'' Джаз, бармэн- і стрып-шоў, лепшыя свабодныя мужчыны горада. Пачатак: 18:00 Квіткі: 60 тыс. |
|
Выставы |
"Ожившие картины" |
Плот уздоўж Парка ім.Чалюскінцаў Праект Андрэя і Вольгі Смалякоў, дзе знакамітыя беларусы фатаграфаваліся ў вобразах з карцін мастака |
|
"Поет, взлетая, кисть" |
12 ліпеня, пятніца: Галерея TUT.BY: Выстава жывапісу “У-сін” ад Рымы Карачан Працуе: 09:00-18:00 Даведкі: (17)2395777, (17)2395799 |
||
"Дзень посткросінга" |
14 ліпеня, нядзеля: "Чырвоны двор" (вул.Рэвалюцыйная, 7) Працуе: 15.00-17.00 Уваход вольны |
||
Тэатры |
"ГендэльБах" |
12 ліпеня, пятніца: Тэатр імя Янкі Купалы (на малой сцэне КЗ "Мінск", вул. Кастрычніцкая, 5) Пачатак: 19:00 Квіткі: 24-27 тыс. Даведкі: (17)3271717, (17)3278454 |
“Я з задавальненнем рэкамендую open air-фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі пад назвай “Кинемо”, — замяняе Філармонію паходам у музей-майстэрню Заіра Азгура Юрый. — Будзе ісці фільм Віктара Шострама 1921 года “Вазніца”, а акампанаваць будзе гурт Five-storey ensemble. Дарэчы, фестываль ідзе кожны чацвер. Наступным разам, напрыклад, сярод акампаніятараў будзе мой любімы гурт “Князь Мышкін”. Таму настойліва раю схадзіць. Толькі не забывайцеся браць з сабой цёплыя рэчы ды дыванкі, бо гэта ўсё ж open air”.
Афішы кінатэатраў стваральніка партала TUT.BY не зацікавілі. На яго думку, сучасныя баявікі ды камедыі — бессэнсоўнае марнаванне часу. Маўляў, “жыццё такое кароткае, што губляць яго на фільмы, якія паглядзеў і адразу забыўся, — глупства. Плюс, нягледзячы на пэўную рэтраграднасць меркавання, яны навучаюць людзей горшаму!”
Юрый Зісер, карыстаючыся магчымасцю, нагадвае пра афтэ-паці праекта Lady.TUT.BY “Холостяки”, якое пройдзе ў нядзелю вечарам у казіно “Вікторыя”, ды пераходзіць да выставаў. Прычым, адзначае, што любіць іх наведваць. Апошняя экспазіцыя, якая стала сапраўднай падзеяй і пакінула прыемныя ды моцныя ўражанні — выстава французскіх мастакоў беларускага паходжання. Але яна ўжо скончылася.
“На ўваходзе ў Парк Чалюскінцаў працягваецца выстава “Ожившие картины”. Вельмі цікавы праект мастакоў Андрэя і Вольгі Смалякоў, раю паглядзець. Таксама працягваецца выстава ўсходняга жывапісу ў галерэі TUT.BY. Каму летам не хапае адчування спакою, вышэйшай гармоніі, супакаення, запрашаем! Адзінае, што ў суботу-нядзелю галерэя не працуе”.
Апроч таго, у нядзелю ў “Чырвоным дворыку” (на Рэвалюцыйнай, 7) будзе праводзіцца Дзень посткросінгу. Апроч выставы паштовак PostcardOfDreams ды абмену паштоўкамі з усяго свету, наведвальнікам прапануюць даволі шырокую праграму:
“Дызайнеры будуць вучыць рабіць паштоўкі, а што самае цікавае, менавіта беларускія паштоўкі, якіх, па-сутнасці, у нас няма, — распавядае Юрый. — У нас ёсць навагоднія паштоўкі з ялінкамі, ёсць розныя святочныя, Happy Birthday ад American Greetings, але беларускай няма! Плюс, арганізатары абяцаюць, што будзе паказаная п’еса Людмілы Петрушэўскай “Залатая Багіня”. А ўваход на гэтае ўсё — вольны!”
Завяршае ТОП мерапрыемстваў ад Юрыя Зісера на бліжэйшы week-end пятнічны паход у тэатр.
“На малой сцэне КЗ “Мінск” тэатр Янкі Купалы будзе паказваць спектакль “ГендэльБах” паводле п’есы Паўля Барца “Магчымая сустрэча”. Паставіў яе адзін з самых вядомых беларускіх рэжысёраў — Генадзь Мушперт, і гэта вельмі харошы спектакль. Так што ўдалых вам выходных!”.
Фота: toxaby.livejournal.com, zisser.by