Юрый Зісер: "сапраўдны беларус" эмігруе і праз Facebook вучыць тых, хто застаўся

"Беларус" — гэта трактар
"Беларус" — гэта трактар

IT-бізнесмен Юрый Зісер пакінуў на сваёй старонцы ў Facebook ёмісты дыскусійны пост пра кантрасты ў характары "сапраўднага беларуса" (таго, які ў рускай мове ідэнтыфікуе сябе праз "а" ўсярэдзіне слова). Магчыма, камусьці тон гэтага запісу падасца рэзкім. А другі скажа, што ніякага "сапраўднага беларуса" у прыродзе не існуе. Але рызыкнем выказаць здагадку, што ў апісаннях, якія падабраў Зісер, многія пазнаюць сябе. І таму (са згоды аўтара) апублікуем гэты пост тут.

Сапраўдны беларус усмоктвае беларускую мову з малаком маці.

Сапраўдны беларус кажа і піша толькі па-беларуску і патрабуе таго ж ад іншых.

Сапраўдны беларус носіць вышымайку.

Сапраўдны беларус ведае, што беларускай дзяржаве 500 гадоў.

Сапраўдны беларус памятае, што беларусы заўсёды перамагалі ў бітвах.

Сапраўдны беларус глядзіць па інтэрнэце рыцарскія турніры, Курапаты, юбілей БНР і іншыя важныя для сапраўднага беларуса мерапрыемствы.

Сапраўдны беларус спрачаецца ў "Фэйсбуку" з усімі, хто не падзяляе яго пункт гледжання.

Сапраўдны беларус шырока выкарыстоўвае нацыянальную сімволіку.

Сапраўдны беларус піша адпаведны прыметнік "беларускі" [а не "белорусский. — Еўрарадыё].

Сапраўдны беларус ненавідзіць Расію.

Сапраўдны беларус любіць па выходных піць піва ў Вільні і Беластоку.

Сапраўдны беларус эмігруе ў Літву ці Польшчу і адтуль праз "Фэйсбук" вучыць тых, хто застаўся, як ім радзіму любіць.

А вы што думаеце пра "сапраўднага беларуса"? Давайце абмяркуем гэта у "Фэйсбуку". Ці ў "ВКонтакте". Ці нават у "Одноклассниках"?
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі