Дзе патусіць на выхадных 18-20 кастрычніка, раіць Валярына Кустава
Знакамітая паэтка, сцэнарыстка ды літаратуразнаўца складае “замежную” кінематаграфічную афішу на бліжэйшы week end.
Валярына Кустава прызнаецца, што да сапраўднай тусоўшчыцы не дацягвае. Але пры гэтым дамоў яна трапляе часцей толькі пераначаваць. Увесь час паэтка знаходзіцца на здымачных пляцоўках, на працоўных мерапрыемствах і там, куды запрашаюць сябры.
Як Валярына правядзе выхадныя 18-20 кастрычніка, сур’ёзна залежыць ад візы. Але паэтэса распланавала і альтэрнатыўны варыянт адпачынку, якім і дзеліцца з Еўрарадыё. Прапануем спачатку “візавы” варыянт і цалкам кінематаграфічны week end ад Валярыны Куставай:
Раіць схадзіць |
Не раіць |
||
Кіно |
“Праклятыя і забытыя” |
18 кастрычніка, пятніца: Арт-сядзіба (Інструментальны завулак, д. 6, оф. 105 (1 паверх) Фільм пра жаўнераў дыверсійнай школы, якія падчас Другой сусветнай вайны змагаліся супраць СССР за незалежную Беларусь. Пачатак: 17.30 Уваход вольны |
|
Фестываль "Bulbamovie" |
Фестываль беларускага кіно ў Варшаве 19 кастрычніка, субота: 20:00 "У тумане" 21:00 Kанцэрт гуртоў: Akute, No Logo 20 кастрычніка, нядзeля: 14:00 "Goodbye бацька" 14:25 "Kолер кахання" 15:00 "Шчыт Айчыны" 16:30 "Жыве Беларусь" 20:00 "Кастусь Каліноўскі" (+жывая музыка ад Сяргея Пукста) |
||
Канцэрты |
Scorpions |
19 кастрычніка, субота: Мінск-Арэна Апошні выступ гурта ў Мінску. У суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь! Пачатак: 20:00 Квіткі: 300-1200 тыс. рублёў Даведкі: (017)2299218, (017)2299039 |
|
Тэатры |
Адэль |
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі Пачатак: 19:00 Квіткі: 40-55 тыс. Даведкі: (29)1540444, (17)3859751, (29)1540444 |
|
Выставы |
"Слуцкія паясы"
|
Нацыянальны мастацкі музей РБ Працуе: 10:00-18:00 Даведкі: (17)3277163 |
“У пятніцу ў “Арт-сядзібе” адбудзецца публічны паказ фільма “Праклятыя і Забытыя” маладога дакументаліста Антося Цялежнікава. Гэтая тэма мне сапраўды вельмі блізкая, таму я абавязкова пайду. Ну а потым я спадзяюся паехаць у Варшаву на фестываль беларускага кіно “Bulbamovie”. Там запланаваныя конкурсныя паказы маладых беларускіх рэжысёраў і паказы ўжо вядомых фільмаў. Напрыклад, “У тумане” Сяргея Лазніцы, “Жыве Беларусь” Кшыштафа Лукашэвіча і, што цікава, нават, будуць паказаныя “Шчыт Айчыны” Дзяніса Скварцова ды “Колер кахання” Аляксандра Канановіча. А закрые гэта ўсё выступ гурта Akute”, — пералічвае Валярына.
Калі ж выехаць за мяжу не атрымаецца, то адзіную сапраўды вартую замену кінамарафону Кустава знаходзіць на канцэрце гурта Scorpions, які выступіць у суботу ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі.
Валярына даволі часта наведвае тэатры. Сярод фаварытаў — Купалаўскі ды прывазныя пастаноўкі “Тэатра Ч”. А вось Рускі тэатр літаратуразнаўца наведвае рэдка. Прыйдзе, расчаруецца і зноў гадоў пяць не ходзіць. На бліжэйшых выхадных Валярына вырашае зазірнуць у Тэатр беларускай драматургіі, на ўжо добра вядомую пастаноўку.
“У нядзелю там будзе спектакль “Адэль” з Веранікай Буслаевай ды Ігарам Сіговым. Гэтую пастаноўку я люблю яшчэ са школьных часоў і дзесьці раз на год яе наведваю. Чаму б менавіта гэтым выхадным не стаць тым самым разам?”
На жаль, іншых цікавых для сябе пастановак паэтка не знаходзіць, ды і хопіць аднаго спектакля за выхадныя. А вось з выставамі ўсё дакладна і даўно ўжо вызначана:
“Я сабе ўжо даўно наглядзела выставу “Слуцкія паясы”, якая з траўня адкрытая ў Нацыянальным мастацкім музеі. Усё ніяк не атрымлівалася туды схадзіць. Думаю, гэта сапраўды вартая наведвання падзея!”
Такіх мерапрыемстваў, якія б выклікалі рэзкую незадаволенасць ці абурэнне, Валярына Кустава не заўважае. Але прызнаецца, што звычайна абсалютна не звяртае ўвагі на тое, што падсвядома падаецца нецікавым. Маўляў, хадзіце туды, куды самі пажадаеце!
Фота: fotopraha.livejournal.com