Дзеці і трэнер, якіх выратавалі ў Тайландзе, сталі паслушнікамі і манахамі

Дзеці і трэнер, якіх выратавалі ў Тайландзе, сталі паслушнікамі і манахамі

11 з 12 падлеткаў і трэнер, якіх выратавалі з затопленай пячоры ў Тайландзе, сталі паслушнікамі (хлопчыкі) і манахамі (мужчына). Цырымонія прайшла ў будзійскім манастыры і транслявалася ў жывым эфіры. Адзін з хлопчыкаў па веравызнанню з'яўляецца хрысціянінам, таму ён прысутнічаў як глядач.

Выратавальная аперацыя была ў цэнтры ўвагі ўсяго свету. Гульцы футбольнай каманды і іх трэнер знаходзіліся ў пячоры больш за два тыдні.

Як адзначае ria.ru, юныя футбалісты і іх трэнер сталі паслушнікамі і манахамі для таго, каб накапіць станоўчую карму для загінулага падчас іх ратавання вайскоўца Самана Кунана. Яго вялікі партрэт займаў цэнтральнае месца на цырымоніі. Хлопчыкі будуць паслушнікамі 9 дзён, а мужчына — цэлы год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі