Дзень Волі-2019 хутка — як будзем святкаваць?
Арганізатары святкавання “БНР-100” распачынаюць кампанію па падрыхтоўцы да святкавання Дня Волі-2019. І планы ў арганізатараў мерапрыемства яшчэ больш грандыёзныя, чым былі летась.
Хто гэтым разам займаецца падрыхтоўкай да святкавання Дня Волі? Ці будзе і гэтым разам стаяць пытанне: канцэрт ці вулічнае шэсце? Ці плануецца ў наступным годзе зладзіць яшчэ больш грандыёзнае мерапрыемства, чым Дзень Волі-2018? На якія сродкі плануецца ладзіць святкаванне?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік кампаніі Symbal.by Павел Белавус і фронтмэн гурта The Superbullz Алесь-Францішак Мышкевіч.
Госці Еўрарадыё - кіраўнік кампаніі Symbal.by Павел Белавус і фронтмэн гурта The Superbullz Алесь-Францішак Мышкевіч.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.