Дзевяці беларускім прадпрыемствам ЗША працягнулі рэжым прыпынення санкцый
Для дзевяці беларускіх прадпрыемстваў Злучаныя Штаты працягнулі рэжым прыпынення санкцый на паўгода. Гэта вынікае з паведамлення, якое 28 красавіка распаўсюдзіла Міністэрства фінансаў ЗША.
З гэтымі санкцыямі можна здзяйсняць здзелкі. Але, як адзначаецца ў паведамленні, гэта не вызваляе заблакаваную уласнасць гэтых прадпрыемстваў. Дазвол дзейнічае да 30 кастрычніка 2017 года.
Санкцыі супраць шэрагу беларускіх прадпрыемстваў былі ўведзеныя яшчэ ў 2006 годзе ўказам прэзідэнта Джорджа Буша. Прычынай сталі парушэнні правоў чалавека ў нашай краіне. З таго часу гэтыя санкцыі перыядычна падаўжаліся. У гэты "чорны спіс" уваходзяць "Беларускі нафтавы гандлёвы дом", канцэрн "Белнафтахім", Belneftekhim USA Inc., ААТ "Белшына", ААТ "Гродна Азот", ААТ "Гродна Хімвалакно", ААТ "Лакафарба", ААТ "Нафтан" і ААТ "Полацк-Шкловалакно".
29 кастрычніка 2015 года Мінфін ЗША часткова змякчыў санкцыі на паўгода, дазволіўшы транзакцыі з беларускімі прадпрыемствамі. Пакуль што гэтае рашэнне падаўжаецца кожныя паўгода.