Джордж Буш заклікае да падтрымкі свабоды ў Беларусі
Злучаныя Штаты падтрымліваюць свабоду ў Беларусі. Пра гэта ў штогадовым пасланні кангрэсу заявіў прэзідэнт ЗША Джордж Буш. Прычым наша краіна была названая ў кампаніі Кубы, Зімбабве і М’янмы.
Буш заклікаў амерыканскіх заканадаўцаў падтрымаць распрацаваную яго
адміністрацыяй праграму замежнай дапамогі пад назвай “Выклік
тысячагоддзя”.
“Гэтая праграма ўмацоўвае дэмакратыю, празрыстасць і вяршэнства закона ў краінах, якія знаходзяцца на стадыі развіцця”, — адзначыў прэзідэнт ЗША.
БелаПАН
“Гэтая праграма ўмацоўвае дэмакратыю, празрыстасць і вяршэнства закона ў краінах, якія знаходзяцца на стадыі развіцця”, — адзначыў прэзідэнт ЗША.
БелаПАН