Джуд Лоў і Кевін Спэйсі выступілі супраць апошняй дыктатуры Еўропы (фота)

28 сакавіка ў цэнтры Лондана, насупраць офіса фірмы Grayling прайшоў пікет, арганізаваны Беларускім Свабодным тэатрам, лонданскімі тэатрамі Young Vic і Almeida, праваабарончай арганізацыяй "Індэкс цэнзуры" і Лонданскім Беларускім Камітэтам, паведамляе Хартыя-97.

Супрацоўніцтва фірмы Grayling з Беларуссю выклікала скандал у Вялікабрытаніі. PR-фірма вядзе рэкламную кампанію па прыцягненні замежных карпарацый да інвеставання сродкаў у апошнюю дыктатуру Еўропы.

На мітынгу каля офіса фірмы выступілі вядомыя брытанскія акцёры, зоркі Галівуду Кевін Спэйсі і Джуд Лоў, сястра Андрэя Саннікава і ініцыятар судовага працэсу супраць Лукашэнкі Ірына Багданава, кіраўнік Свабоднага тэатра Наталля Каляда, брытанская акторка Аджоа Андоў і кіраўнік "Індэкса цэнзуры" Джон Кампфер. Удзельнікі мітынгу трымалі ў руках партрэты палітвязняў.

Пасля пікету калона рушыла да будынка Брытанскага парламента. Насупраць парламента прайшоў кароткі мітынг і прэс-канферэнцыя. Затым частка тэатральных дзеячаў і дэманстрантаў прайшлі ў Вялікую залу Брытанскага парламента, дзе адбылося завяршальнае мерапрыемства гэтага дня. Адкрылі эвент Джон Кампфер і вядомы брытанскі драматург, сэр Том Стоппард. У зале прысутнічалі таксама прадстаўнікі больш 10 лонданскіх тэатраў і дэпутаты парламента Вялікабрытаніі.

У сценах парламента былі сыграны сцэны са спектакля Мікалая Халезіна "Пакаленне Джынс", прысвечанага барацьбітам за свабоду Беларусі. Галоўныя ролі выканалі Мікалай Халезін і Джуд Лоў. Спектакль быў з захапленнем прыняты аўдыторыяй. Пасля спектакля дэпутаты парламента Вялікабрытаніі заявілі пра намер правесці ў хуткім часе слуханні па Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі