Дзіўны пратакол датэрміновага галасавання: за дзень — 1802 галасы з 1890
Адкуль узяліся такія лічбы ў пратаколе?
Мяркуючы па пратаколе, 4 жніўня за першы дзень датэрміновага галасавання на ўчастку №63 у Ленінскім раёне Мінска прагаласавала 1802 выбаршчыкі з 1890. Пры гэтым у пратаколе аб датэрміновым галасаванні ёсць запіс пра тое, што 1779 бюлетэняў выбаршчыкі не выкарыстоўвалі, а 111 — сапсавалі.
1802 з 1890 — гэта велізарная яўка для першага дня галасавання: 95,3% пры сярэдняй яўцы па краіне 4,98%. Але ёсць нюанс: калі верыць табліцы, 1779 нявыкарыстаных бюлетэняў + 111 сапсаваных = 1890 выдадзеных на рукі. А на чым жа ставілі птушачкі 1802 тыя, хто прагаласаваў?
Як растлумачыў старшыня ўчастковай камісіі (і па сумяшчальніцтве дырэктар школы №55) Мікалай Сачко, запіс у пратаколе аб датэрміновым галасаванні быў зроблены памылкова. Пратакол першага дня галасавання з яго ўчастка павінен выглядаць так:
— Лічбы не памянялі. Гэта тэхнічная памылка. І лік "сапсаваных" бюлетэняў не можа быць, таму што мы будзем гэта бачыць толькі пры распячатванні скрыні, — расказвае Мікалай.
Адкуль у пратаколе з'явілася лічба 1802, Мікалай Сачко тлумачыць не стаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.