Дзмітрыеў выйграў "макаронны" суд у Дзяржынскай раённай лякарні
Андрэй Дзмітрыеў выйграў "макаронны" суд у Дзяржынскай раённай лякарні. Яе адміністрацыя адмаўляла, што здымкі абедаў, якія палітык паказаў па тэлебачанні, зроблены ў іх, і звярнулася з іскам у суд.
Дзмітрыеў паказаў фота абедаў у 2019 годзе падчас свайго тэлевыступу, як кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Паводле яго слоў, іх яму даслалі пацыенты. Палітыка абурыла кепская якасць харчавання.
Справу разглядаў раённы суд у Дзяржынску. Дзмітрыеў перамог. Бальніца мусіць аплаціць судовыя выдаткі і паслугі адваката.
"Час мяняць стандарты якасці жыцця ў рэгіёнах і ствараць умовы, каб фотаздымак макарон не стаў шокам і не мог стаць падставай для сустрэчы ў судзе", — напісаў палітык на сваёй старонцы ў Facebook.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.