Дзмітрый Бага вярнуўся ў БАТЭ

Дзмітрый Бага вярнуўся ў БАТЭ

Паўабаронца Дзмітрый Бага вярнуўся ў футбольны клуб БАТЭ. Як паведамляе прэс-служба барысаўскай каманды, Дзмітрый Бага выступаў за жоўта-сініх з 2007 па 2015 год і стаў 7-разовым чэмпіёнам і двухразовым уладальнікам Кубка Беларусі.

Таксама ў складзе БАТЭ футбаліст гуляў у групавых турнірах Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

У 2016 годзе Бага з’ехаў за мяжу і выступаў спачатку за ізраільскі “Хапаэль” з Хайфы, а затым за грэчаскі “Атрамітас” з Афінаў.

Бліжэйшая гульня БАТЭ адбудзецца 25 ліпеня ў Празе — барысаўчане правядуць паядынак з чэшскай “Славіяй” у рамках 3-га кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі