Дзвюх беларусак у Германіі затрымалі па падазрэнні ў перавозцы мігрантаў
Нямецкая паліцыя, ілюстрацыйнае фота
Недалёка ад Франкфурта-на-Одэры германская паліцыя затрымала дзвюх 41-гадовых беларусак, піша Reform.news са спасылкай на нямецкія СМІ.
У аўтамабілі разам з імі былі трое мужчын ва ўзросце ад 22 да 55 гадоў і 78-гадовая жанчына з Украіны. Беларускі паказалі паліцыянтам сапраўдныя пашпарты, а ва ўкраінцаў не было дакументаў, якія б пацвярджалі іх легальнае перабыванне ў Германіі.
На беларусак пачалі раследаванне па падазрэнні ў кантрабандзе людзей. Пасля завяршэння паліцэйскіх мерапрыемстваў абедзвюх жанчын вярнулі ў Польшчу.
Украінцы папрасілі пра міжнародную абарону, іх накіравалі ў міграцыйны цэнтр.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.