Дзякуй за ваш заклік маліцца за Парыж. Але мы хочам музыкі, пацалункаў, асалоды!
Пасля таго, як сатырычны часопіс Charlie Hebdo выпусціў карыкатуры з нагоды падзення расійскага самалёта ў Егіпце, увесь свет чакаў, якімі ж будуць малюнкі, прысвечаныя тэрактам у Парыжы. І вось 16 лістапада на сайце часопіса адмыслова была апублікаваная карыкатура “Французы вяртаюцца да нармальнага жыцця”.
Каля малюнка — калонка галоўнага рэдактара Жэрара Біара з загалоўкам “Сябры ІДІЛ”, дзе ён разгромна крытыкуе Новую антыкапіталістычную партыю Францыі за тое, што “яна абвінавачвае ў тэрактах не забойцаў, а ахвяраў”.
Газета Libération 17 лістапада, апублікавала вокладку новага нумара, які будзе прысвечаны парыжскім тэрактам 13 лістапада.
На вокладцы — выява маладога чалавека, які п’е шампанскае з бакала, а яно выліваецца праз дзіркі ад куль у яго целе. На малюнку напісана “У іх ёсць зброя. Прывядзем іх у шаленства. Мы маем шампанскае!”
“Мы чакалі, што пасля студзеньскіх нападзенняў будуць новыя. Мы пакорліва чакалі, гэта вісела над намі, як дамоклаў меч”, — цытуюцца словы дырэктара часопіса Ларэнта Сурызэ.
На рэдакцыю Charlie Hebdo 7 студзеня 2015 года адбылося тэрарыстычнае нападзенне. Трое тэрарыстаў у масках расстралялі журналістаў з аўтаматаў. Загінулі 12 чалавек. Сярод іх — двое паліцэйскіх і чацвёра мастакоў, а таксама галоўны рэдактар выдання і карыкатурыст Стэфан Шарбанье. Пасля гэтага рэдакцыя часопіса выпусціла цэлы шэраг карыкатур, прысвечаных гэтым падзеям.
Акрамя Charlie Hebdo трагедыі, якая адбылася ўвечары 13 лістапада, свае творы прысвяціў цэлы шэраг мастакоў-карыкатурыстаў па ўсёй Еўропе. Падчас некалькіх тэрарыстычных атак у гэты дзень былі забітыя 132 чалавекі.
Карыстальніца Twitter @Elinoux размяшчае такі малюнак:
Dessin que j'ai fais suite aux attentats .. #jesuisparis #prayforparis pic.twitter.com/8wp7qstTaf
— Elina (@Elinoux) November 14, 2015
На ім жанчына з карціны Дэлакруа “Свабода. Роўнасць. Братэрства” са слязамі на вачах. Чырвоны каптурок на галаве — гэта галаўны ўбор якабінцаў падчас Вялікай французскай рэвалюцыі. Сімвал свбоды і супраціўлення.
Гэты малюнак стварыў П'еро Мэнса з Марселя. Подпіс: “Bonne Mère думае пра Парыж”.
Marseille solidaire. #JeSuisParis #PrayforParis #Marseilleendeuil Dessin de Pierro Mensa. pic.twitter.com/ESKLFGccDw
— Coralie Mensa (@CoralieMensa) November 14, 2015
Гэта малюнкі мастака Мар’яна Каменскага:
SELFIE IN PARIS
https://t.co/WPoBceleGc
https://t.co/6kW8IasSpJ
https://t.co/2ME3NnqN0p
#Terroranschlag #IS #Paris pic.twitter.com/Z6NOuUNmbZ
— Marian Kamensky (@MarianKamensky1) November 15, 2015
GROSSE FEIER IN PARIS
https://t.co/WPoBceleGc
https://t.co/6kW8IasSpJ
#Terroranschlag #IS #Paris pic.twitter.com/dhKuOBEyiX
— Marian Kamensky (@MarianKamensky1) November 15, 2015
TERROR IN PARIS
https://t.co/WPoBceleGc
https://t.co/6kW8IasSpJ
https://t.co/2ME3NnqN0p
#Terroranschlag #IS #Paris pic.twitter.com/FZgA8inyTI
— Marian Kamensky (@MarianKamensky1) November 14, 2015
Аўтар гэтага малюнка ndula_victor. Надпіс: “Я ўпала. Але я маю права расці!”
Dessin de @ndula_victor #PrayForParis #NousSommeUnis #JeSuisParis #FusilladeParis pic.twitter.com/AYf7pJ7FOG
— Xavier Donzelli (@DonzelliX) November 14, 2015
Аўтар малюнка знакаміты графік Карлас Латуф.
Le Dessin Du Jour @LatuffCartoons #jesuisparis @magaliphilip @DariusRochebin pic.twitter.com/ZUTi0EkXIT
— Gaignard Claude (@ClaudeGaignard) November 14, 2015
Гэтая карыкатура з’явілася ў нідэрландскім часопісе Lectrr.
— Мы рухаемся ў Парыж, каб загубіць безліч нявінных людзей.
— Мы накіроўваемся на канферэнцыю па змяненні клімату?
Мастак Марка дэ Ангеліс.
Marco De Angelis #PrayForParis #NousSommeUnis #JeSuisParis #fusillade https://t.co/GHcRC7W9B8 pic.twitter.com/MOj0r3Vo7g
— Xavier Donzelli (@DonzelliX) November 14, 2015
Жаан Сфар, вядомы парыжскі графіціст адразу пасля тэрактаў намаляваў карцінку з надпісам: “Дзякуй за ваш заклік маліцца за Парыж. Нам не патрэбная рэлігія. Мы хочам музыкі, пацалункаў, жыцця, шампанскага, асалоды”.
“Для ўсіх гаўнаедаў, якія выступаюць за палітычнае ўзнаўленне! Коштам нашых ахвяраў! Смачна есці!” — апублікаваў у сваім Twitter карыстальнік cyrilrtour.
.@lesechogaucho
... encore fumante!
La liste est longue, je vous laisse la remplir avant de RT! pic.twitter.com/WB7sgHJYQF
— Noder (@cyrilrtour) November 16, 2015
Галоўнае фота: vesti.ru