Ціханенка сышоў з пасады памочніка Канапацкай, але застаецца ў камандзе
Дзяніс Ціханенка з 12 верасня перастаў быць памочнікам дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай. Пра гэта ён паведаміў у сацсетках.
"З сённяшняга дня я сыходжу ў адстаўку з пасады памочніка дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганна Канопацкая. З Ганнай Анатолеўнай у нас адбылася прадметная размова па гэтым пытанні. Яго тэма, прычыны прынятага ўзаемнага рашэння публічна агучвацца або каментавацца намі не будуць", — напісаў Ціханенка.
Ён дадаў, што падчас выбарчай кампаніі будзе даверанай асобай Канапацкай.
Апошнім часам Ціханенка актыўна займаўся акцыямі супраць "закона аб адтэрміноўках" — кампаніяй #учёбаважнее і чатам @ProtestBY. Яго дзейнасць суправаджалася скандаламі, калі частка ўдзельнікаў чата адкалолася і абвінаваціла Ціханенку ў палітычным маніпуляванні ды злоўжыванні грашыма.
Канапацкая заяўляла, што Ціханенка дзейнічаў не як яе памочнік, а як прыватная асоба.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.