Дзярждэпартамэнт ЗША зняў санкцыі з "Беларуснафты"

Дзярждэпартамэнт ЗША адмяніў санкцыі супраць "Беларуснафты", якія дзейнічалі з 29 сакавіка 2011 года, паведамляе БелаПАН. Адпаведнае рашэнне за подпісам памочніка дзяржсакратара ЗША па пытаннях эканомікі і бізнэсу Курта Тонга апублікаванае ў Федэральным рэгістры.

Санкцыі былі ўведзеныя ў сакавіку 2011 года ў сувязі з кантрактам беларускага прадпрыемства з іранскай кампаніяй NaftIran Intertrade. У ЗША дзейнічае Акт аб санкцыях у дачыненні да Ірана 1996 года, уведзены за адмову выканаць міжнародныя абавязанні па ядзернай праграме. У сувязі з гэтым пад санкцыі трапіла і беларускае прадпрыемства.

У прыватнасці, Дзярждэпартамент выявіў, што ў 2007 годзе "Беларуснафта" заключыла з іранскай кампаніяй NaftIran Intertrade Company кантракт на 500 млн долараў па распрацоўцы нафтавага радовішча Джафейр.

Цяпер, як адзначаецца ў дакуменце Дзярждэпа, "Беларуснафта" больш не займаецца дзейнасцю, якая трапляе пад санкцыі, а таксама ёсць гарантыі, што яна не будзе займацца такой дзейнасцю ў будучыні.

Фота — press-release.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі