Едзьма грэцца ў Гродна: якім будзе надвор'е напачатку тыдня

Весна

Весна / pixabay.com

Сіноптыкі кажуць, што беларусам давядзецца яшчэ трошкі памерзнуць. Вось якім будзе надвор'е ў найбліжэйшыя дні.

У панядзелак, 13 траўня, будзе хмарна, але без ападкаў. Вецер паўночны ці паўночна-ўсходні, але хаця б слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +1..+6°С. А па паўночным усходзе магчымы замаразкі да 0..-3°С. Максімальная тэмпература паветра ўдзень ад +10°С па ўсходзе да +20°С па захадзе рэспублікі. Ну, вы зразумелі, калі хочаце трошкі пагрэцца — выязджайце ў Гродна.

У аўторак, 14 траўня, таксама без ападкаў, але дзе-нідзе ў Віцебскай і Мінскай абласцях пройдуць невялікія дажджы. Раніца будзе імглістай. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +1..+8°С, а месцамі нават падмарозіць да -2°С. Максімальная тэмпература паветра ўдзень +12..+19°С.

У сераду, 15 траўня, у асоўным без ападкаў. І зноў магчымыя начныя замаразкі: на тарфянішчах Палесся слупок тэрмометра можа апусціцца да -2°С. Удзень чакаем +12..+19°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі