Эканаміст: Размова пра пенсійны ўзрост – цынічная гульня Лукашэнкі
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падчас паседжання па пытаннях далейшага развіцця краіны падняў пытанне таго, што пенсійны ўзрост трэба павышаць. Але без згоды беларусаў гэтага не адбудзецца.
Еўрарадыё спытала ў беларускага эканаміста Яраслава Раманчука меркаванне, калі трэба павышаць пенсійны ўзровень у Беларусі і чаму Лукашэнка гэтага не робіць, негледзячы на тое, што ў краінах Еўропы даўно перайшлі да гэтага.
Раманчук: “Лукашэнка будзе працягваць сваю цынічную гульню, маўляў, людзі я буду выптрымліваць ваша цярпенне, пакуль вы не зразумееце, што грошай няма. Па харошаму, краіны Еўропы даўно перайшлі на пенсійны ўзрост 62−65 гадоў. І нашыя 55−60 гадоў – гэта з іншай эпохі. Калі б Лукашэнка быў лідарам, цягнуў хамут адказнасці сапраўднага лідара тады б было б іначай. А так ён будзе цягнуць да апошняга”.
Як мяркуе эканаміст, граматна было б павысіць пенсійны ўзрост у першы год пасля правядзення выбарчай кампаніі.
“Але Лукашэнка сказаў, што нічога ламаць мы не будзем, нават тое, што не працуе 20 гадоў. Гэта чарговая згубленая пяцігодка для зберагання ўстойлівасці і захавання незалежнасці”.