Экс-форвард зборнай — пра інтэграцыю з Расіяй: гэта шлюб пад прымусам

Экс-форвард зборнай — пра інтэграцыю з Расіяй: гэта шлюб пад прымусам

Экс-форвард футбольнай зборнай Беларусі і клуба БАТЭ Віталь Кутузаў у сацсетках выказаўся пра магчымую інтэграцыю Беларусі і Расіі. 

"Як вы ставіцеся да суверэнітэту і інтэграцыі з РФ?" — запыталіся ў спартоўца ў Інстаграме.

"Шлюб пад прымусам — гэта вельмі няшчасная гісторыя, а калі ў сям'і яшчэ з'яўляюцца дзеці, то яны становяцца закладнікамі гэтых адносінаў. Ці патрэбны нам гэты шлюб? Не ведаю", — адказаў Кутузаў.

На пачатку жніўня паведамлялася, быццам улады Беларусі і Расіі пакуль што адмовіліся ад палітычнай інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве па ініцыятыве расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі