Экс-футбаліст Міхаіл Кавелашвілі заняў пост прэзідэнта Грузіі

Міхаіл Кавелашвілі 

Міхаіл Кавелашвілі  / APA

У Грузіі адбылася інаўгурацыя прэзідэнта, пасаду якога заняў экс-футбаліст Міхаіл Кавелашвілі.

Падчас цырымоніі Кавелашвілі даў клятву, паклаўшы руку на Канстытуцыю і Біблію. Сярод гасцей былі яго сваякі, парламентарыі, прадстаўнікі розных рэлігійных арганізацый, кіраўнікі Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, кіраўнік урада Аджарыі Торнік Рыжвадзэ, міністры, а таксама ваенныя і іншыя афіцыйныя асобы.

Напярэдадні мерапрыемства Саламе Зурабішвілі публічна паведаміла, што пакіне прэзідэнцкі палац і "панясе з сабой усю легітымнасць гэтага месца".

Нагадаем, што Зурабішвілі адмаўлялася вызваляць палац, заяўляючы пра фальсіфікацыі на апошніх выбарах, а таксама нелегітымнасці дзейнай улады. Палітык падтрымлівала пратэсты і патрабавала адмяніць вынікі галасавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі