Экс-кіраўніка "Белнафтахіма" адпусцілі, бо ён кампенсаваў шкоду
Прычым Ігар Жылін выплаціў трайны памер шкоды, нанесенай дзяржаве.
Пра гэта распавёў на нарадзе аб удасканаленні заканадаўства па барацьбе з карупцыяй Аляксандр Лукашэнка.
"Яму ніхто не даваў права за кошт падначаленага сабе прадпрыемства кватэру ўтрымліваць, мець кватэру ў Мінску, жонку абслугоўваць за кошт дзяржавы. Гэта недапушчальна, гэта шкода. Але яна была падлічаная, памножаная на тры. Заплаціў — да пабачэння", — цытуе interfax.by словы Лукашэнкі.
Кіраўнік дзяржавы зазначыў, што "калі чалавек кампенсаваў гэтыя выдаткі, не самы ж страшны карупцыянер. Ён нанёс вялікі ўрон дзяржаве — гэта дрэнна. Кампенсаваў — не трэба яго хапаць і цягнуць за краты". Пры гэтым Лукашэнка адзначыў даволі паважаны ўзрост Жыліна.
Нагадаем, што пра затрыманне экс-кіраўніка "Белнафтахіма" Ігара Жыліна стала вядома на пачатку ліпеня. Некалькі дзён таму ён прыходзіў у канцэрн, а цяпер паехаў лячыцца за мяжу.
Фота — grodnonews.by