Экс-кіраўніка дабрачыннай дзіцячай арганізацыі падазраюць у педафіліі

Следчы камітэт вырашыў аднавіць крымінальную справу Вячаслава Давыдовіча, былога кіраўніка міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі "У дапамогу дзецям-сіротам".

Крымінальную справу на яго пачалі год таму, але потым расследаванне спынілі.

Па словах афіцыйнай прадстаўніцы Следчага камітэта Юліі Ганчаровай, якія перадае БелаПАН, рашэнне аднавіць справу было прынятае пасля вывучэння матэрыялаў ведамасным працэсуальным кантролем Следчага камітэта. Мэта такога аднаўлення — пераправерка матэрыялаў і выяўлення іншых фактаў супрацьпраўнай дзейнасці Давыдовіча "ў дачыненні да непаўналетніх, іх палавой недатыкальнасці, маральнага і фізічнага развіцця" .

Дарэчы, у лютым 2014 года Давыдовіча асудзілі на чатыры гады калоніі агульнага рэжыму за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Фота — plushka.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі