Экс-міністр культуры Латушка заклікаў да адстаўкі кіраўніка МУС Караева
Міністр унутраных спраў Юрый Караеў і іншыя асобы, адказныя за жорсткае абыходжанне з затрыманымі, павінныя пайсці ў адстаўку. Такое меркаванне выказаў экс-міністр-культуры, экс-амбасадар Беларусі ў Францыі Павел Латушка, які кіруе цяпер Купалаўскім тэатрам.
Па яго словах, якія перадае "Спутник Беларусь", выбары, якія адбыліся ў Беларусі, не цалкам ўкладваюцца ў заканадаўчыя рамкі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што дамагацца якога-небудзь рашэння ў рамках прававога поля павінныя кандыдаты ў прэзідэнты.
Калектыў Купалаўскага тэатра заявіў, што гатовы да ўсеагульнага страйка. Латушка быў разам з калектывам і казаў, што яму сорамна за тых сілавікоў, якія збівалі мірных дэманстрантаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.