Экс-прэм’ер Мясніковіч хоча спытаць з АПК за патрачаныя трыльёны рублёў

Былы прэм’ер-міністр Беларусі, а цяпер старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч лічыць, што надышоў час спытаць з адказных асобаў за тыя сродкі, што выдзяляюцца на развіццё аграпрамысловага комплексу. Пра гэта Мясніковіч заявіў у Бабруйску на сённяшнім семінары па рэалізацыі даручэнняў кіраўніка дзяржавы, дадзеных на нарадзе 27 сакавіка. Нарада была прысвечаная праблемам і перспектывам развіцця сельскагаспадарчай галіны.

Як заявіў Мясніковіч, у краіне створаная сістэма падтрымкі дзяржавай сельскагаспадарчых вытворчасцяў, якая не першы год пацвярджае сваю жыццяздольнасць. Апроч комплексных доўгатэрміновых дзяржаўных праграм ёсць галіновыя і падгаліновыя праграмы, якія і ствараюць камфортныя ўмовы для эфектыўнай вытворчасці.

Аднак многія кіраўнікі не хочуць і не ўмеюць працаваць з гэтымі дакументамі: спікер верхняй палаты парламента прывёў прыклады, калі нормы ўказаў не выконваюцца або выконваюцца не так, як прадугледжана дакументамі.

Таму Міхаіл Мясніковіч упэўнены, што “час запытацца з адказных людзей, службовых асобаў, спецыялістаў за тыя дзяржаўныя трыльёны рублёў, якія з-за нядбайнасці, расхлябанасці не даюць патрэбнай аддачы”, — цытуе старшыню Савета Рэспублікі БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі