Экс-сілавіка будуць судзіць у Гродне за разгалошванне таямніцы

Сяргей Ціхі / hrodna.life
Сяргей Ціхі / hrodna.life

12 чэрвеня ў Гродзенскім абласным судзе пройдзе паседжанне па справе былога сілавіка, піша hrodna.life. Судовы працэс будзе весці суддзя Аляксандр Козел.

Экс-міліцыянта Сяргея Ціхага будуць судзіць паводле ч. 1 арт. 375 КК "Наўмыснае разгалошванне службовай таямніцы" і ч. 2 арт. 373 КК "Наўмыснае разгалошванне дзяржаўнай таямніцы". Верагодна, гаворка ідзе пра былога начальніка аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС.

Акалічнасці справы невядомыя.

Па звестках журналістаў, Сяргей Ціхі трапіў у тэлеграм-канал "Дошка ганьбы Рэспублікі Беларусь". Там гаварылася, што ён "фабрыкуе справы па артыкуле 328 КК" (распаўсюд наркотыкаў), а таксама "здзекваўся з затрыманых, прыкоўваў да батарэі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі