Экс-следчага з Бярозы асудзілі на два гады калоніі за абразу Лукашэнкі

Максім Куроўскі / spring96.org
Максім Куроўскі / spring96.org

Бярозаўскі раённы суд 17 кастрычніка прысудзіў два гады калоніі былому следчаму райаадзела Следчага камітэта Максіму Куроўскаму. Яго вінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Як паведамляюць праваабаронцы "Вясны", справу разглядала суддзя Наталля Вакульчык.

Як заявіла абвінавачанне, Куроўскі ў адным з тэлеграм-чатаў размяшчаў паведамленні пра Лукашэнку, непрыстойныя па форме і абразлівыя па змесце. Экспертыза сцвярджае, што яны "змяшчалі негатыўную ацэнку кіраўніка дзяржавы, прыніжалі ягоныя гонар і годнасць".

Паведамляецца, што 40–гадовы Максім Куроўскі скончыў школу ў Пружанах, потым — Акадэмію МУС. У Пружанскім РАУСе ён працаваў оперупаўнаважаным групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі, потым служыў следчым Пружанскага райаддзелу СК. У 2020 годзе мужчына звольніўся са службы.

Затрымалі яго напрыканцы ліпеня 2022-га.

У мужчыны двое малалетніх дзяцей.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі