Эксперт пра затрыманні КДБ: Гэта акцыя застрашэння эканамічных элітаў

Эксперт пра затрыманні КДБ: Гэта акцыя застрашэння эканамічных элітаў

Два дні запар КДБ паведамляе пра гучныя арышты. 19 снежня за карупцыю былі затрыманыя топ-менеджэры заводаў МАЗ, МТЗ, БелАЗ, Гомсельмаш. 20 снежня стала вядома пра затрыманні кіраўніцтва ІТ-кампаніі "БелАВМ", кіраўніка АРІП і Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

У каментары Еўрарадыё кіраўнікт праекта "Belarus Security Blog" Андрэй Паротнікаў выказаў меркаванне, што гэта паказальныя арышты, каб застрашыць прадстаўнікоў эканамічных элітаў падчас крызісу.

"Гэта не барацьба з карупцыяй, бо для барацьбы трэба знішчыць яе падмуркі, а з яе падмуркамі ў нас усё нармальна. Гэта акцыя застрашэння эканамічных элітаў, якім трэба паказаць, што нельга беспакарана залазіць у дзяржаўную кішэню, бо яна зараз дзіравая", — мяркуе Паротнікаў.

Заснавальнік партала tut.by Юрый Зісер у каментары Еўрарадыё падкрэсліў, што не бачыць нейкіх канспіралагічных версіяў у апошніх затрыманнях. На яго думку, КДБ планамерна працуе і перыядычна выяўляе карупцыйныя схемы. Зісер таксама мяркуе, што ў Беларусі існуе вялікая аснова для карупцыйных злачынстваў: дзяржаўныя менеджары атрымоўваюць амаль сімвалічныя заробкі, таму верагоднасць уцягвання іх у карупцыю імкнецца да 100%

Зісер: "Чалавек, які сядзіць на грошах, павінен шмат зарабляць, каб даражыць сваім месцам. Калі ён можа праз карупцыю кожны месяц зарабіць у некалькі разоў больш, чым яго месячны заробак, то яно так і атрымоўваецца".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі