Елку-снегавіка знайшлі ў Белавежскай пушчы — фота

Незвычайная елка на беларускім баку Белавежскай пушчы / npbp.by
Незвычайная елка на беларускім баку Белавежскай пушчы / npbp.by

Елку-снегавіка знайшлі на тэрыторыі нацыйнага парка "Белавежская пушча". Гэтаму дрэву 45 гадоў, расказалі супрацоўнікі парка. Вышыня незвычайнай елкі — 22 метры.

"Свет дрэваў сапраўды непрадказальны і дзіўны. Звычайна ствол мае цыліндрычную форму, а ў дадзенага дрэва ніжняя частка ствала ў выглядзе кеглі, матрошкі", — распавядаюць ў аддзеле аховы лесу і лясной гаспадаркі.

І заадно рэкламуюць іншыя незвычайныя пушчанскія дрэвы. Прыкладам, на тэрыторыі нацыйнага парка можна ўбачыць "дрэва-трызуб". Такая незвычайная форма ствала атрымалася, калі два дрэвы зрасліся адно з адным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі