"Эпоха дасягненняў" наадварот: Карова ў гноі сёння і ферма з 90-х
"Эпоха дасягненняў" ― назва выставы дзяржаўнага агенцтва "БелТА". Пачатак 1990-х гадоў тут параўноўваюць з сучаснасцю. Дзевяностыя ў чорна-белым, сучаснае ― у каляровым. Чэргі дзевяностых, і сучасная крама.
Новае медыцынскае абсталяванне і кабінет паліклінікі дзевяностых.
Спортпляцоўка ў райцэнтры ў часы Шушкевіча і "Сілічы" пры Лукашэнку.
Але што, калі гэтыя эпохі параўнаць па-іншаму.
Вось паліклініка і 90-х, дзе аглядаюць дзіця. А вось чарга ў барысаўскую паліклініку, дзе людзі стаяць на вуліцы ўзімку 2014-га, каб патрапіць да вузкіх спецыялістаў. На вуліцы ― -24.
Чарга ў краму з дзевяностых і ажыятажны попыт на тэхніку ўзімку 2014, калі валюты не было ў абменніках.
Драўляную векавую школу аўтары выставы параўноўваюць з сучаснай. А калі параўнаць яе са школай у Крычаве, якая абрынулася? Будынак да сёння не адрамантавалі, а дзяцей размеркавалі па іншых месцах.
Стары кароўнік аўтары выставы супастаўляюць з сучаснай нанафермай. А калі супаставіць яго з фермай , дзе ў 2012 годзе каровы стаялі па бруха ў гноі.
Горку у Баярах пад Мінскам параўноўваюць з "Сілічамі". Калі параўнаць стадыён "Дынама" сёння і тады, эфект ужо іншы.
Фота: nn.by, tut.by, onliner.by, barysau.by