Эрдаган пагаворыць па тэлефоне з Пуціным і Зяленскім у панядзелак
Рэджэп Тайіп Эрдаган / прэс-служба прэзідэнта РФ
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган анансаваў тэлефонныя перамовы з Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім. Мяркуецца, што прэзідэнты стэлефануюцца ў панядзелак, піша ВВС.
Паводле слоў Эрдагана, Турцыя чакае сканчэння вайны паміж краінамі, але сітуацыя пагаршаецца з кожным днём.
Напярэдадні лідары Германіі і Францыі заклікалі Пуціна да прамога дыялогу з Зяленскім. Эмануэль Макрон і Олаф Шольц гаварылі з Пуціным каля 80 хвілін.
Па выніках у Крамлі сказалі, што Пуцін канстатаваў адкрытасць да аднаўлення дыялогу з Кіевам. Аднак у паведамленні Крамля нічога не гаворыцца пра магчымасць прамых перамоў паміж Пуціным і прэзідэнтам Украіны.
Пры гэтым сам Зяленскі адзначаў, што эфектыўнымі бачыць толькі такія перамовы, таму што, па яго думцы, усе іншыя людзі ў Маскве “нічога не вырашаюць”. Паводле слоў Зяленскага, для сканчэння вайны яму досыць сесці за стол перамоў “з адным чалавекам”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.