ЕС і ЗША заклікаюць Расію вызваліць украінку Надзею Саўчанка

ЕС і ЗША заклікаюць Расію вызваліць украінку Надзею Саўчанка

Еўрасаюз і ЗША заклікаюць Расію неадкладна вызваліць украінку Надзею Саўчанка. У панядзелак у Бруселі была распаўсюджаная заява прадстаўніка па пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі. У ЕС адзначаюць, што вызваленне ўкраінскай лётчыцы цалкам адпавядае "комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Мінскіх дамоўленасцяў" і абавязацельствам аб вызваленні ўсіх закладнікаў і незаконна затрыманых асоб, звязаных з канфліктам на Усходзе Украіне. ЕС падкрэслівае, што Расія "нясе адказнасць за здароўе, дабрабыт і захаванне правоў чалавека ўсіх асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай".

Як інфармуе УНІАН, дзяржсакратар ЗША Джон Керы ад імя Злучаных Штатаў Амерыкі заклікаў Расію неадкладна вызваліць украінскага афіцэра, дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Надзею Саўчанка. У сваёй заяве ён выказвае заклапочанасць станам яе здароўя. Керы адзначае, што суд над украінкай і працяг утрымання яе пад вартай дэманструе грэбаванне міжнароднымі стандартамі і абавязацельствамі Расіі ў рамках Мінскіх пагадненняў.

Як стала вядома, расійскія ўлады паабяцалі пусціць 9 сакавіка да Саўчанка ўкраінскіх лекараў, якія яе агледзяць і акажуць неабходную дапамогу. З 4 сакавіка ўкраінка трымае сухую галадоўку ў расійскай турме, пратэстуючы супраць яе ўтрымання на расійскай тэрыторыі. Пракурор патрабуе для яе 23 гады калоніі, нібыта, за ўдзел у гібелі расійскіх журналістаў на Луганшчыне. Абвяшчэнне прысуду прызначылі на сераду, 9 сакавіка.

Акцыі ў падтрымку Надзеі Саўчанка праходзяць па ўсім свеце. На відэа можна пабачыць 7-кіламетровы жывы ланцуг у Тбілісі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі