ЕС прафінансаваў чарнобыльскія праекты на 730 мільёнаў еўра
Еўрасаюз прафінансаваў чарнобыльскія праекты на 730 мільёнаў еўра. Пра гэта гаворыцца ў заяве, змешчанай на сайце Еўракамісіі з нагоды 30-х угодкаў чарнобыльскай катастрофы (сярод чыноўнікаў, якія яе падпісалі — Федэрыка Магерыні, высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі). У ёй адзначаецца, што жыхары Беларусі, Украіны, шэрагу іншых краін працягваюць змагацца з наступствамі Чарнобыля як для здароўя людзей, так і для навакольнага асяроддзя.
"Чалавечае вымярэнне гэтай аварыі застаецца ў нашых сэрцах", — адзначаецца ў заяве прадстаўнікоў Еўрасаюза.
Лукашэнка: З-за чарнобыльскай катастрофы Беларусь страціла 235 мільярдаў долараў