ЕС зробіць усё магчымае, каб у Беларусі была свабода і дэмакратыя — Бербак
Анналена Бербак / Andreas Rentz/Getty Images
14 лістапада на сустрэчы міністраў замежных справаў краін Еўрасаюза ў Бруселі гаварылі пра Беларусь. На яе была запрошана і Святлана Ціханоўская, якая, між іншым, заклікала краіны ЕС заступіцца за беларускую незалежнасць. Міністр замежных спраў Германіі Анналена Бербак заявіла, што "братаючыся з прэзідэнтам Расіі і падтрымліваючы агрэсіўную вайну Расіі ва Украіне, Лукашэнка таксама ператварыў народ Беларусі ў палонных гэтай вайны". Паводле яе слоў, Еўрасаюз зробіць усё магчымае, каб "пакласці канец гэтаму палону і Беларусь таксама магла жыць ва ўмовах свабоды і дэмакратыі", піша handelsblatt.com.
Такім чынам, "ЕС не бачыць для Лукашэнкі месца ў пасляваеннай Еўропе", мяркуе палітычны аглядальнік, гісторык Аляксандр Фрыдман.
Бербак паразмаўляла з Ціханоўскай. Былі згаданыя палітвязні ў Беларусі і рэпрэсіі, якія не спыняюцца. Міністр замежных спраў Германіі падкрэсліла, што ЕС падтрымлівае не толькі народ Украіны, але і "смелых людзей Беларусі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.