Еўра-2016: Беларусы ставяць на перамогу Францыі, Германіі і нават Албаніі
10 чэрвеня стартуе чэмпіянат Еўропы па футболе. У першы дзень Францыя згуляе з Румыніяй. І хоць наша зборная на Еўра не выйшла, беларусы актыўна сочаць за футболам і робяць стаўкі на пераможцаў.
"У фаварытах — Германія, Францыя, Іспанія. Стаўкі ад 20 тысяч да 2 мільёнаў", — расказваюць пра надзеі беларусаў у букмекерскай канторы "Алімпбет".
Некалькі дробных кантор наогул яшчэ не прынялі ставак на пераможцаў чэмпіянату. Ставяць толькі на першы матч, дзе ў пераможцы адназначна запісваюць Францыю.
"Пакуль цішыня ў нас. Ставяць на першы матч, на Францыю", — кажуць у канторы "Невада".
У буйных канторах ставяць нават на Албанію.
"Ёсць стаўкі нават на Албанію, але ў раёне некалькіх тысяч рублёў. У першым матчы на Румынію ставяць па 10-20 тысяч. А на Францыю — па некалькі мільёнаў", — апісваюць у "Maxline".
Ставяць у букмекераў і на перамогу Украіны, але грошы там маленькія, не больш за 20 тысяч.
Першы матч "Еўра" пачнецца ў 22:00 па беларускім часе, паміж сабой будуць змагацца Францыя і Румынія.
Такі рэйтынг пераможцаў у канторы "maxline" 10 чэрвеня.