Еўракамісія патрабуе неадкладна аднавіць пастаўкі газу цераз Украіну
9 студзеня Еўракамісія запатрабавала ад Расіі неадкладна аднавіць пастаўкі газу ў Еўропу пасля дасягнутай дамоўленасці з усімі зацікаўленымі бакамі аб міжнароднай місіі назіральнікаў за пастаўкамі цераз Украіну.
Як паведамляе агенцтва Франс Прэс, 8 студзеня прэм'ер-міністры Чэхіі (якая старшынствуе ў ЕС) і Расіі Мірэк Тапаланек і Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове дамовіліся аб фармаце місіі назіральнікаў у месцах, якія маюць стратэгічную важнасць.
9 студзеня ва Ўкраіну адпраўляецца місія еўрапейскіх назіральнікаў для маніторынгу транзіту газу з Расіі па ўкраінскай тэрыторыі.
Міжнародная экспертная камісія будзе мець права свабоднага доступу да дакументацыі і аб'ектаў газатранспартнай сістэмы Ўкраіны, а таксама да падземных запасаў газу. Гэты дакумент ужо падпісаны расійскім бокам.
БелаПАН